Прадавалася Радзіма.Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй.Прадавалася Радзіма.Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер. Прадавалася кожным, хто не ленаваўся, і кожнаму, хто пажадаў бы крывадушнаму другу і крыважэрнаму ворагу.Даражэй прадаваліся правы феадалаў на ўладу, танней — вера і зусім танна — чыстая, як золата, беларуская мова.Было кепска. Толькі што адгрымела паўстанне Усця і іншых вёсак на Дняпры і на Сожы. Паслугачы Радзівіла з перапуду сунулі татарам (аднекуль з-пад Мінска) грошы і разам з імі ўзяліся душыць людзей Рыпячага Кола.Адсячэнне галавы і калесаванне зрабіліся звычайнаю справаю, і маўчанне было глыбокім, а падзенне нізкім. Трупы галоты былі ўсюды: на шыбеніцах, на дне сажалак, у каменных мяшках.І кожан баяўся сказаць слова.І ўсё ж такі ўладары калаціліся ноччу, і холад ахапляў іхнія душы, калі ім здавалася, што недзе рыпяць колы мужыцкіх вазоў.А пад зямлёю, што піла ў апошнія часы не дажджы, а кроў страчаных, нешта рухалася і імкнулася прабіцца на свет і пакуль што толькі шарудзела.Гэта рос Гнеў. На белорусском языке
Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка. На белорусском языке
Гераічная драма ў чатырох дзеях, васьмі карцінах. Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Датуецца паводле рукапісу 1957 г. Пастаўлена Беларускім тэлебачаннем у 1959 г.Упершыню ў кнізе “” і “” змешчаны ў канцы п’есы. На белорусском языке
Виновники мятежа и вообще лица, содействующие ниспровержению правительственной власти в крае, должны быть, для примера другим, судимы и наказаны немедленно по всей строгости полевого уложения; собирание излишних фактов... лишь усложняет и замедляет делопроизводство.
З загаду графа Мураўёва. На белорусском языке
Дарога на поўнач ад горада кантралявалася інсургентамі і была небяспечнай. Таму ганцам, якія павінны былі трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або - гэтая дарога была карацейшай, але і больш небяспечнай - ехаць поймаю ракі, паплавамі, каб потым, адолеўшы Дняпро, адчуваць сябе ў бяспецы пад аховаю ўрадавых войск. На белорусском языке
У творчай спадчыне Ўладзіміра Караткевіча каля 90 вершаў, не якія ўвайшлі ў падрыхтаваныя ім і выдадзеныя аўтарскія складанкі. Яны былі апублікаваны ў кнізе. На белорусском языке
Драма была скончана хутчэй за ўсё зімой 1960 года ў Маскве, аб чым сведчаць словы Уладзіміра Караткевіча з яго аўтабіяграфіі “Дорога, которую прошел”, напісанай 17 верасня 1964 года ў Рагачове: “Там же, в Москве, я написал несколько рассказов и историчаскую повесть “Седая легенда” (ХVII век)… В течение одной зимы я написал, кроме того, сценарий, премированный на конкурсе, но не поставленный, несколько ненапечатанных рассказов и пьесу “Чуть подальше Луны”. Такого рабочего воодушевления у меня до того не было”.Упершыню апублікавана ў кнізе . На белорусском языке
"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. На белорусском языке