Станiслаў Лем Альбатрос Пераклад: Максiм Валошка Абед быў з шасцi страў - не лiчачы дадатковых. Столiкi-бары з вiном цiхенька кацiлiся па шкляных дарожках. Над кожным сталом высока зверху гарэла лямпа-кропка. Суп з чарапахi падавалi пры лiмонным святле. Рыбу - пры белым з блакiтнаватым адценнем. Куранятак залiла барва з шаўкова-шэрым, цёплым адценнем. На чорнай каве, на шчасце, не сталася цёмна - Пiркс быў падрыхтаваўся ўжо да самага горшага. Гэткi абед знясiлiў яго. Ён дакляраваў сам сабе, што з гэтага дня будзе харчавацца толькi на нiжняй палубе - у бары. Гэтая зала была вiдочна не для яго. Увесь час мусiў памятаць пра локцi. У дадатак - убраннi i строi! ... На белорусском языке
К сожалению, данная книга недоступна в связи с жалобой правообладателя.
Пока отзывов к этой книге нет.